Грамадзянскі кодэкс пераклалі на беларускую мову



Падрыхтаваны пераклад Грамадзянскага кодэкса на беларускую мову. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Экспертная рада па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову ўхваліла пераклад тэксту. Грамадзянскі кодэкс з’яўляецца адным з найбольш аб’ёмных заканадаўчых актаў Беларусі і змяшчае 1153 артыкулы, аб’яднаныя ў восем раздзелаў.

Сёлета таксама плануецца перакласці Працоўны кодэкс, Кодэкс аб зямлі і Жыллёвы кодэкс.

Раней былі падрыхтаваныя пераклады на беларускую мову Кодэкса аб шлюбе і сям’і і Выбарчага кодэкса. З іх тэкстамі можна азнаёміцца ​​на партале Pravo.by.

Фота Pravo.by