ГУБАЗіК хоча ініцыяваць уключэнне бел-чырвона-белага сцяга ў спіс нацысцкай сімволікі
ГУБАЗіК мае намер ініцыяваць уключэнне бел-чырвона-белага сцяга ў спіс нацысцкай сімволікі.
Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка ГУБАЗіК Міхаіл Бядункевіч у інтэрв’ю СБ: «Настаў час ужыць захады, час паставіць кропку ў гэтым пытанні – людзі просяць».
Бел-чырвона-белы сцяг Бядункевіч называе «сімволікай здраднікаў».
„Як нашчадкі людзей, якія ваявалі і якія аддалі жыцці за Перамогу, мы не можам проста так, абыякава, глядзець на сімволіку здраднікаў. Таму ў бліжэйшы час будзем выступаць з ініцыятывай па ўключэнні ў спіс нацысцкай сімволікі БЧБ-сцяга, які выкарыстоўваўся ўсімі калабарацыянісцкімі арганізацыямі на тэрыторыі БССР у гады акупацыі », – заявіў Бядункевіч.
Таксама намеснік кіраўніка ГУБАЗіК падкрэсліў, што «спробы хадзіць па вуліцах з бел-чырвона-белымі сцягамі будуць вельмі жорстка спыненыя».
Беларускае Радыё Рацыя
