ГУБАЗіК хоча пазбаўляць так званых “экстрэмістаў” грамадзянства



Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй – ГУБАЗіК – рыхтуе змены ў законы, якія дазволяць забіраць грамадзянства ў беларусаў паводле нараджэння, асуджаных за “экстрэмізм”. А таксама канфіскоўваць іх маёмасць.

Андрэй Паршын Фота: mlyn.by

Пра гэта ў інтэрв’ю mlyn.by сказаў начальнік упраўлення Андрэй Паршын. Таксама ён паўтарыў словы пра жаданне ГУБАЗіКа караць за падпіску на так званыя “экстрэмісцкія інтэрнэт-рэсурсы”.

ГУБАЗіК ужо шмат месяцаў сцвярджае, што падпіска на тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, ёсць правапарушэннем, але законам караецца толькі распаўсюд інфармацыі з такіх каналаў.

Паршын таксама заявіў, што “анархісцкі рух” у Рэспубліцы Беларусь на сёння цалкам ліквідаваны, а 33-м анархістам выставілі абвінавачанне ў стварэнні або ўдзеле ў злачыннай арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя