ІД апублікавала відэа пакарання „расейскага палкоўніка”



Тэрарыстычная арганізацыя „Ісламская дзяржава” распаўсюдзіла відэазапіс пакарання „расейскага палкоўніка”, захопленага ў Сірыі. Пра гэта паведамляе SITE Intelligence Group, якая займаецца маніторынгам публікацый на ісламісцкіх сайтах.

На відэа, агучаным на расейскай мове, ІД абвяшчае пра паспяховую барацьбу з расейскімі войскамі, а таксама пагражае Расеі і прэзідэнту Уладзіміру Пуціну новымі тэрактамі.

На адным з фрагментаў запісу паказаны мужчына, апрануты ў камбінезон, які заклікае іншых „агентаў расейскіх спецслужбаў” здацца, паведамляе Reuters. Затым на відэазапісе паказана, як баявік пераразае яму горла. У закадравым тэксце сцвярджаецца, што пакараны — „палкоўнік Яўген Пятрэнка”.

Пацвердзіць сапраўднасць відэазапісу і асобу забітага, адзначае Reuters, не прадстаўляецца магчымым.

Мінабароны РФ і іншыя расейскія ведамствы пакуль запіс з пакараннем смерцю „расійскага палкоўніка” не пракаментавалі.

У верасні 2016 года ІД абвяшчала аб палоне Яўгена Пятрэнкі, які на распаўсюджаным тэрарыстамі відэазапісе называў сябе пазаштатным супрацоўнікам 2-га аператыўнага аддзела ФСБ Расе і па Маскве ў званні капітана.

meduza.io