Ідзе актыўны запіс у назіральнікі



Актывістаў і прыхільнікаў усіх альтэрнатыўных кандыдатаў запрашаюць на Берасцейшчыне прадстаўнікі кампаніі «Права выбару» стаць назіральнікамі. Яны аказваюць юрыдычную і кансультацыйную падтрымку, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:

– Гэта, сапраўды, зараз такі працэс пачаўся, да нас звяртаюцца сябры ініцыятыўных груп ці проста прыхільнікі таго ці іншага кандыдата. Хтосьці кажа, напрыклад «я дапамагаю Валерыю Цапкала», другі кажа «я дапамагаю Бабарыку», а трэці – іншым. Мы прапаноўваем ім шляхі вылучэння. Гэта ад палітычнай партыі ці шляхам збору подпісаў.

Як адзначыў Ігар Маслоўскі, таксама цяпер ідзе актыўны запіс у назіральнікі ад кампаніі «Права выбару».

Далучыцца можна праз сацыяльныя сеткі ці непасрэдна скантактаваўшыся з каардынатарамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце