Ігар Барысаў: Беларусь і Расея – непараўнальныя суб’екты для саюзнай дзяржавы



Падпісанне так званага дэкрэту аб саюзнай дзяржаве, які складаецца з 28 праграм, далёка не выглядала як нейкая лёсавызначальная падзея. Па меркаванні кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай  партыі (Грамада) Ігара Барысава, Пуцін і Лукашэнка падпісалі не тое, што планавалася першапачаткова, і не ў тыя тэрміны, пра якія ўжо даўно ішлі размовы.

Відавочна, што кіраўніцва Расеі ўцягвае Беларусь у сферу сваіх інтарэсаў. Але ў нейкай ступені падпісанне з’яўляецца і часткова выйгрышным момантам для беларускай улады, –  лічыць Ігар Барысаў:

– Дарожныя мапы, якія былі падпісаныя,  –  гэта задзел на бліжэйшыя гады, і там можна вельмі доўга абмяркоўваць, нешта прымаць, супрацоўнічаць, але відавочны той момант, што, канешне, Расея ўцягвае Беларусь у яшчэ большую сферу сваіх інтарэсаў. Спрабуе навязаць у той жа самай інтэграцыі свае правілы праз дамінаванне, таму што Беларусь і Расея  – натуральна непараўнальныя суб’екты для саюзнай дзяржавы.

Канешне, радуе тое, што нічога няма ў плане стварэння наднацыянальных органаў, таму тут ёсць яшчэ вялікае поле для манеўру для Беларусі.

Найбольшую трывогу выклікае падпісанне ваеннай дактрыны саюзнай дзяржавы. Гэта можа  канчаткова зрабіць Беларусь зонай выключных ваенных інтарэсаў Расеі, прывесці да размяшчэння новых расейскіх ваенных кантынгентаў і аб’ектаў з усімі негатыўнымі наступствамі для нашай краіны, –  лічыць Ігар Барысаў

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя