Ігар Барысаў: Лукашэнку застаецца толькі Расея, і іншая частка недаразвітага свету



Проста на вачах палітыка беларускіх уладаў губляе апошнія прыкметы самастойнасці. Асабліва пасля апошніх заяваў Лукашэнкі пра гатовасць вярнуць у Беларусь ядзерную зброю, заняць бок Расіі ў магчымым ваенным канфлікце з Украінай, аб прызнанні Крыму расейскім. Гэтае пытанне было сваеасаблівым маркерам, прыкметай узроўню самастойнасці палітыкі цяперашніх беларускіх уладаў.

Але, як сказаў у размове з Радыё Рацыя старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, пакуль гаварыць аб афіцыйным прызнанні Крыму расійскім з боку беларускай улады яшчэ рана:

– Я не думаю, што ён так юрыдычна будзе яго прызнаваць. Гэта ж трэба, каб парламент прызнаў. Але я не выключаю таго, што ён сапраўды можа здзейсніць у Крым нейкі візіт, так сімвалічна. Ясна, што тады ён паставіць сябе крфж на магчымасці ўвогуле нейкіх стасункаў з Украінай, бо Кіеў мае даволі жорсткую пазіцыю на гэты конт. Але, можа каб не спальваць канчаткова масты, я не думаю, што парламент імгненна прызнае.

РР: Украінскі міністар замежных справаў заявіў, што масты спаленыя. І з Украінай, з якой адносіны былі больш-менш нармальныя, яны абвальваюцца.

– Так, я згодны, таму што глядзець тут трэба не толькі ў палітычным плане, але і ў эканамічным. Украіна ўсё адно застаецца адчувальным для эканмікі эканамічным партнёрам. Калі сапраўды здарыцца візіт у Крым, у Севастопаль, то гэта будзе мець уплыў і на эканамічныя стасункі паміж Беларуссю і Украінай.

РР: Перспектывы змрочныя: Беларусь паступова ператвараецца ў краіну- ізгоя. Калі з Латвіяй, Літвой і Польшчай адносіны сапсаваныя, а цяпер з Украінай – то застаецца толькі Расея?

– Застаецца толькі Расея, і іншая частка недаразвітага свету.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

І ўсё ж абнадзейвае, што самых кепскіх сцэнароў удасцца пазбегнуць, – кажа Ігар Барысаў.