Ігар Барысаў: Так жорстка з апанентамі рэжым не распраўляўся нават пасля выбараў 2010



Па словах кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава, прысуд былому кіраўніку „Белгазпрамбанка” і патэнцыйнаму кандыдату ў прэзідэнты на выбарах 2020 года Віктару Бабарыку для ўладаў Беларусі з’яўляецца сваеасаблівым рэкордам – 14 год зняволення. Так жорстка з палітычнымі апанентамі яны не распраўляліся нават пасля выбараў 2010 года. Тады большасць з арыштаваных прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта даволі хутка выйшлі на волю:

– 2020 год паказаў, што гульня ў палітыку, а асабліва прэтэнзія на прэзідэнцтва – нават сам факт наяўнасці моцнай альтэрнатывы, сістэма ўспрымае вельмі хваравіта. І вось гэты прысуд, які склаў 14 год для Віктара Бабарыкі – гэта фактычна ацэнка ягоных заслуг. За тое, як ён, на маю думку, раздынаміў сітуацыю ў Беларусі. Бо калі браць усе мінулыя гады, то бадай упершыню ў Беларусі з‘явіўся кандыдат надзеі, які памяняў палітычны дыскурс з негатыўнага на станоўчы. І шмат людзей адгукнулася на яго.

І зараз у тых працэсах, якія абудзіў удзел Віктара Бабарыкі ў выбарх, яшчэ не пастаўлена кропка. Нават гэты жорсткі прысуд не з’яўляецца такой кропкай, – лічыць Ігар Барысаў.

Беларускае Радыё Рацыя 

Фота: БелаПАН