Ігар Барысаў: Узровень супрацоўніцтва паміж дзяржавай і царквой будзе толькі пашырацца



У эфіры нашага радыё кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” Ігар Барысаў расказаў Уладу Грынеўскаму пра кансалідацыю рэжыму, якую можна пабачыць праз школу, і супрацоўніцтва паміж царквой і дзяржавай. 

– Як бы вы характарызавалі палітычныя настроі ў Беларусі гэтай восенню?

– Палітычныя настроі як і былі ў мінулым годзе, так і засталіся ў гэтым. Адзінае, што яны прыхаваныя і не так ярка выражаюцца, таму што людзі знаходзяцца пад пераследам і шмат хто пачаў думаць пра сваю ўласную бяспеку, а другі момант – мы бачым кансалідацыю рэжыму. І тое, што адбываецца ў школе можна назваць толькі палітызацыяй. Мы бачым, што з’яўляюцца палітрукі, ваенрукі, бацюшкі маюць доступ да ўваходу ў свецкія ўстановы. Таму па такім сцэнару разіваецца цяперашні палітычны праект. Гэта пачатак шляху. У мінулым годзе быў прызначаны Веніамін кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы, за год ён паказаў, што можа быць лаяльным. Фактычна, як бонус, праваслаўным святарам адкрываюць магчымасць для вядзення духоўных гурточкаў па выхаванню дзяцей у адпаведнасці з праваслаўнай традыцыяй. Трэба разумець, што беларускае грамадства ў цэлым агнастычнае. З Расеяй, Украінай, або Польшчай яго вельмі складана параўнаць, таму што заўсёды, калі прыязджаюць людзі з іншых краін у Беларусь кідаецца ў вочы, што Беларусь – свецкая дзяржава. Царква аддзелена ад дзяржавы. Зараз такое складана будзе казаць. 

Мы бачым, што падпісана супрацоўніцтва паміж МУС і царквой і я думаю, што гэты ўзровень супрацоўніцтва паміж дзяржавай і царквой будзе толькі пашырацца.

– А як увогуле сацыял-дэмакратычная ідэалогія глядзіць на пытанне рэлігіі ў школе і патынне рэлігіі і дзяржавы?

– Я, як кіраўнік сацыял-дэмакратычнай партыі, бачу праблему, таму што мы выступаем за свецкую дзяржаву. І тут пытанне да міністра адукацыі спадара Карпенкі, які з’яўляецца камуністам. Як ён, будучы чалавекам, выхаваным у такой ідэалогіі, дазволіў сабе такую хібу. Фактычна, гэта другі праляп, які можна за ім назіраць. Калі пачаўся каронавірус, мы сутыкнуліся з тым, што школа не была гатовая да правядзення онлайн-дыстанцыйных адукацыйных працэсаў. Платформа, на якуб выдаткоўваліся велізарныя сродкі, не была распрацавана, доўгі час там нічога не маглі запусціць: а цяпер і другі момант – святары пайшлі ў царкву. І тут ёсць небяспека, што такім шляхам захочуць пайсці рыма-каталіцкая царква або пратэстанскія цэрквы. Нельга дапусціць такога. Школа, вну і астатнія навучальныя ўстановы павінны застацца свецкімі. 

Цалкам рамзову слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя