Ігар Лялькоў: Мы здолелі прыйсці да агульнага выніку



На другім пасяджэнні Форуму палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, які праводзіцца ў рамках дыялогу аб мадэрнізацыі, выбраныя накірункі працы на бліжэйшыя 2 гады. Імі сталі праблемы рэфармавання адукацыі і медыя-сферы.

Па словах кіраўніка форуму, намесніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова, хаця і не ўсе прапановы ўдзельнікаў пасяджэння былі падтрыманы, ён ацэньвае вынікі станоўча:

– Форум выканаў тую частку задачы, якая перад намі стаяла на гэтым этапе. Ён вызначыў два накірункі рэформаў, па якіх будзе весціся праца экспертных групаў. Былі спрэчкі, былі абмеркаванні, усё ж такі 14 арганізацый удзельнічала ў працы форуму, кожны са сваімі інтарэсамі, але ўрэшце рэшт мы здолелі прыйсці да нейкага агульнага выніку і напэўна на гэтым этапе гэта галоўнае.

Ігар Лялькоў нагадаў, што накірункі для будучай працы адбіраліся па крытэрыях, з якімі раней пагадзіліся ўсе ўдзельнікі форуму.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск