Ігар Тышкевіч: Вайна ва Украіне ідзе з часу першага забітага



Гарачая фаза вайны можа цягнуцца яшчэ некалькі месяцаў, пасля чаго будзе зацішша. Але як хутка скончыцца сама вайна – невядома. Такой думкі прытрымліваецца аналітык украінскага Інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч:

Вайна ва Украіне ідзе з 2014 года. Зараз актыўная фаза. Вайна ідзе з моманту анексіі Крыму. Або з першага забітага – гэта з 2 сакавіка 2014 года. Гэта першы забіты ўкраінскі вайсковец у Крыме. Яна не прыпынялася ні на секунду. Зараз актыўная фаза. Гэтая актыўная фаза будзе працягвацца яшчэ некалькі месяцаў. Пасля, хутчэй за ўсё, будзе часовая замарозка канфлікту.

Ігар Тышкевіч звярнуў увагу, што адкрыццё другога фронту з беларускага боку фактычна немагчымае. Але Беларусь застаецца саўдзельніцай агрэсіі.

Поўнасцю размову слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]