Ігар Тышкевіч: З`яўленне ПВК у Беларусі – трывожны сігнал, які адгукнецца і пасля 9 жніўня



Затрыманне ў Беларусі групы расейскіх грамадзян, якія належыць да так званай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнера», ёсць трывожным сігналам.

Так лічыць аналітык Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч:

– З’яўленне такіх у Беларусі – гэта трывожны сігнал. І яшчэ адзін трывожны сігнал – астатнія 167 чалавек. Другое, праца ЦВК, што будзе гаварыць ЦВК. Трэцяе, тут вельмі важна, – актыўнасць штабоў апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Бо змяненне актыўнасці, знікненне некаторых публічных асобаў, якое можа быць звязана, або не звязана з раскруткай крызісу ПВК. Але як бы там не было, супадзенне па часе – гэта таксама з’яўляецца асновай для аналіза. Беларусь яўна падымае стаўкі. І гэты крызіс з ПВК будзе мець наступствы, якія праявяцца не толькі 9 жніўня, але і крыху пазней.

Першым відавочным вынікам затрымання «баевікоў» сталася заява беларускіх уладаў аб «узмацненні мераў бяспекі» у краіне. Прынамсі, пад асаблівы кантроль узяты бягучыя мітынгі з удзелам кандыдатаў у прэзідэнты.

Беларускае Радыё Рацыя