Ільва Югансан: Еўразвяз стаіць і будзе стаяць на баку народу Беларусі
На пленарным пасяджэнні Еўрапарламенту еўракамісарка ўнутраных спраў ЕЗ Ільва Югансан выступіла з прамовай пра Беларусь ад імя кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Жузэпа Бурэля. Яна запэўніла народ Беларусі ў далейшай падтрымцы з боку Еўразвязу, паведамляе svaboda.org.
У сваім выступе Ільва Югансан, сярод іншага, сказала:
«[…] Еўрапейскі Звяз захоўвае еднасць ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій і няспынных правакацый з боку рэжыму Лукашэнкі і ў падтрымцы беларускага народу.Дзяржаўная інструмеэнталізацыя мігрантаў — яшчэ адзін трывожны прыклад грубага ігнаравання Лукашэнкам міжнародных нормаў. Рэжым «накіроўвае» людзей і авіямаршруты і ўвозіць іх у Беларусь. Сёлета мы ўжо бачылі больш за 6000 нелегальных спробаў перасекчы мяжу Беларусь — Еўрапейскі Звяз, у параўнаньні з 150 летась. Гэта людзі родам з Іраку, але таксама з Конга, Камеруну і Сірыі.
