Індэкс міралюбнасці Беларусі рэкордна знізіўся



Праз палітычны крызіс Беларусь апусцілася на 117-е месца ў Глабальным індэксе міралюбнасці.

Краіна страціла за год адразу 19 пазіцый у рэйтынгу, пра гэта гаворыць штогадовы даклад Інстытута эканомікі і міру, які аналізуе сітуацыю ў 163 дзяржавах, дзе пражывае 99,7% насельніцтва планеты, інфармуе ТАСС.

Сярод прычын падзення: пагаршэнне роўню палітычнай стабільнасці, павелічэнне колькасці дэманстрацый з ужываннем сілы, узмацненне ўнутранага канфлікту, пагаршэнне адносін з іншымі краінамі.

 За 2020 год большае падзенне паказчыкаў, чым у Беларусі, адбылося толькі ў афрыканскай дзяржаве Буркіна-Фасо, дзе з 2015 года трывае ўзброены канфлікт . Буркіна-Фасо апусцілася на 134-ю пазіцыю.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Institute of Economics & Peace