Ірак заклікаў сваіх грамадзян не станавіцца мішэнню для кантрабанды



Міністэрства замежных спраў Ірака выступіла з заявай з нагоды гібелі грамадзяніна сваёй краіны паблізу беларуска-літоўскай мяжы.

Ведамства, у асобе прэс-сакратара Ахмеда Аль-Сахафа паведаміла, што пасольства краіны ў Маскве ўважліва сочыць за расследаваннем інцыдэнту, які стаў прычынай трагічнага здарэння. МЗС таксама заклікае грамадзян Ірака “не станавіцца мішэнню сетак кантрабанды і гандлю людзьмі”.

Нагадаем, 4 жніўня беларускія дзяржаўныя СМІ і тэлеграм-каналы паведамілі, што паблізу ад беларуска-літоўскай мяжы выявілі іракца ў цяжкім стане. Нібыта мужчыну знайшлі ноччу мясцовыя жыхары ў раёне пункта пропуску Беняконі. Яны ж паведамілі пра гэта памежнікам. Выратаваць яго не ўдалося.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: © AFP 2021 / MOHAMMED SAWAF