Ірына Вештрад абвінаваціла „Гавары праўду” ў непрыстойнай гульні



Чарговы скандал вакол Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй «Грамада» разгарэўся пасля таго, як на апошняе паседжанне ЦК некаторыя сябры партыі прыйшлі з плакатамі «Пераможам Вештард — пераможам і Лукашэнку!», абвінавачваючы кіраўнічку партыі ва ўзурпацыі ўлады.

Спрэчныя пытанні, якія ёсць у любой партыі і якія абмяркоўваюцца ўнутры партыі, не павінны выносіцца ў адкрытую прастору, кажа дзеючая старшыня БСДП “Грамада” Ірына Вештард.

Я лічу гэта ганебнай практыкай. Практыкай, якую трэба зжываць з партыі. Я не супраць таго, што мы можам быць іншадумцамі, мець розныя меркаванні, можам спрачацца. Але я катэгарычна супраць таго, каб як хутчэй пасля нарады ледзь не ўсе рашэнні вынесці ў інтэрнэт-прастору. Навошта? Дзе яшчэ ў якой партыі такое ёсць? І пасля будуць казаць, што нехта па-ўзурпатарску ставіцца.

Па словах Ірыны Вештард, яна не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй “Грамада” на наступным з’ездзе партыі. Гэта, на яе думку, дае магчымасць яе праціўнікам больш упэўнена заяўляць свае амбіцыі на кіраўніцтва партыяй.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

[manual_related_posts]