Ішынгер: Буду рады прыняць Лукашэнку на Мюнхенскай канферэнцыі



Аляксандра Лукашэнку запросяць узяць удзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, заявіў старшыня МКБ Вольфганг Ішынгер 1 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Ён адзначыў, што апошнім часам у канферэнцыі ўдзельнічае вялікая колькасць кіраўнікоў дзяржаў.

„Адзінаццаць гадоў таму на канферэнцыі выступаў прэзідэнт Пуцін, — сказаў Ішынгер. — Я буду вельмі шчаслівы прыняць прэзідэнта Лукашэнку, калі ён захоча прыехаць на канферэнцыю, будзе гэта 2019-ты або 2020 год”.

belapan.by