IV з’езд Руху Салідарнасці «Разам»



Чацвёрты з’езд Руху Салідарнасці «Разам» прайшоў у замежжы – ва Украіне ў Чарнігаве.

Гаворыць сябра сойму арганізацыі і яе прадстаўнік у Беларускім нацыянальным кангрэсе Вячаслаў Сіўчык:

– 4-ы з’езд Руху Салідарнасці «Разам» прайшоў у горадзе Чарнігаве. Больш 120 дэлегатаў. Гэта вялікі поспех. Такога ніколі не было. Гэта як раз сведчанне таго, што ўсе планы, і на ўсходзе, і на захадзе, наконт Беларусі, яны пустыя. У Беларускай нацыі заўсёды хопіць сілаў, каб адстойваць свае беларускія інтарэсы. Вось гэта самы галоўны вынік 4-га з’езда Руху Салідарнасці «Разам». Ужо зараз магу сказаць, што гэты з’езд быў вельмі паспяховым.

З’езд праходзіць у дні святкавання выгнання з Чарнігава нямецкіх акупантаў. Паралельна з ім у горадзе праводзяцца беларускія культурніцкія імпрэзы.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Чарнігаў