Ізраільскія знішчальнікі нанеслі ўдар па Сірыі



Як перадае „Интерфакс са спасылкай на сірыйскае дзяржаўнае тэлебачанне, „знішчальнікі не заходзілі ў паветраную прастору Сірыі, але, верагодна, парушылі паветраную прастору Лівана”.

ВВС

Паведамляецца, што аб’екты, па якіх былі нанесены ўдары, былі размешчаны паблізу аўтамагістралі, якая злучае Дамаск і Бейрут. Адзначаецца, што ў выніку авіяўдараў ахвяраў не было.

Міжнародная арабская прэса ўдакладняе, што ўдары былі нанесены па складзе боепрыпасаў сірыйскай арміі, а таксама па калоне грузавых аўтамабіляў, загружаных боепрыпасамі.

[manual_related_posts]