Каардынацыйная рада выступіла са зваротам з нагоды інаўгурацыі Лукашэнкі



24 верасня Каардынацыйная рада, створаная для ўрэгулявання палітычнага крызісу ў Беларусі, выступіла са зваротам з нагоды ўступлення Лукашэнкі на шосты прэзідэнцкі тэрмін.

Каардынацыйная рада падкрэслівае, што згодна з арт. 83 Канстытуцыі і арт. 9 Закона «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» паўнамоцтвы прэзідэнта пачынаюцца з моманту ўступлення на пасаду і спыняюцца з моманту прынясення прысягі новаабраным прэзідэнтам. Таму з прынясеннем прысягі 23 верасня Аляксандар Лукашэнка «ліквідаваў усе прававыя падставы яго законнага і легітымнага пятага тэрміну знаходжання на пасадзе прэзідэнта», а «легітымнасць шостага тэрміну не прызнаецца большасцю беларусаў». Вынікі выбараў не прызнаў ні беларускі народ, ні «вядучыя краіны сусветнай супольнасці», а таксама шэраг аўтарытэтных міжнародных палітычных арганізацый, сябрам якіх з’яўляецца Беларусь”.

У заяве Каардынацыйная рада заклікае ўсе законныя органы выканаўчай, заканадаўчай і судовай улады, органы мясцовага самакіраваньня «распачаць усе захады па абароне суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, і заклікае ўлады да дыялогу, каб «не дапусціць расколу сярод беларусаў».

Беларускае Радыё Рацыя