Кабякоў: Беларусь не гатовая да наплыву турыстаў



«Беларусь не гатовая да наплыву турыстаў». На думку прэм’ер-міністра краіны Андрэя Кабякова, словы якога цытуе БелТА,  колькасць прапанаваных паслуг турысту — пакуль далёкая ад узроўню нават суседніх краін.

Прэм’ер адзначыў, што ўвядзенне бязвізавага рэжыму павінна садзейнічаць павелічэнню колькасці турыстаў, але «турыст хоча добра паесці, нядорага адпачыць, каб усе санітарна-бытавыя ўмовы былі на належным узроўні».

«Многія, вяртаючыся з турнэ па еўрапейскіх краінах, прыязджаюць да нас і кажуць: тут сэрвісу недастаткова… Значыць, трэба ствараць яго», – сказаў Кабякоў.