Качанава: З Расеяй былі і будзем блізкімі партнёрамі, хай не нагнятаюць
Беларусь і Расея заўсёды былі і будуць блізкімі партнёрамі. Пра гэта заявіла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава ў час сустрэчы з калектывам ААТ „Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат”.
Супрацоўнікі камбіната задалі Наталлі Качанавай пытанне аб тым, як паўплывалі на ўзаемаадносіны дзвюх краін праблемныя сітуацыі, якія адзначаліся апошнім часам (па пастаўках прадуктаў харчавання, нафтагазавых пытаннях.).
„Сітуацыя, якая складваецца ў некаторых пытаннях (беларуска-расейскіх адносін. – Заўвага БЕЛТА), вядома, нас непакоіць. Бо мы працуем у рамках інтэграцыйных пагадненняў, якія падпісалі, і павінны іх прытрымлівацца, – сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. – Беларусь заўсёды строга выконвала свае абавязацельствы ў адносінах да сваіх партнёраў”.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла, што Беларусь і Расея актыўна працуюць над вырашэннем існуючых пытанняў. „Літаральна ўчора Уладзімір Сямашка быў у чарговай камандзіроўцы. Перагаворы прадаўжаюцца”, – дадала яна.
„Расея – гэта наш асноўны партнёр, гэта нашы браты. Мы цесна супрацоўнічаем у рамках інтэграцыйных працэсаў. Мы былі і будзем блізкімі партнёрамі”, – падкрэсліла Наталля Качанава.
Паводле яе слоў, у асобных СМІ раздуваюць існуючыя паміж краінамі пытанні, ускладняюць сітуацыю. „Гэтага не павінна быць. Па некаторых пытаннях сёння сапраўды існуюць праблемы, над вырашэннем якіх мы працуем самым сур’ёзным чынам”, – рэзюмавала Наталля Качанава.
[manual_related_posts]