Кадыраў трапіў у „чорны спіс” Дзярждэпа ЗША



Дзярждэпартамент ЗША ўнёс у „чорны спіс” кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава з-за «грубых парушэнняў правоў чалавека». Пра гэта заявіў дзяржсакратар Майк Пампеа.

«Дэпартамент мае вялікую дакладную інфармацыю пра тое, што Кадыраў нясе адказнасць за шматлікія грубыя парушэнні правоў чалавека, учыненыя больш за дзесяць гадоў таму, уключаючы катаванні і пазасудовыя пакаранні смерцю», — адзначыў Пампеа.

Паводле яго слоў, санкцыі закрануць жонку кіраўніка Чачні і яго дзяцей.

У заяве Дзярждэпа таксама гаворыцца, што Кадыраў пагражаў двум журналістам у сувязі з асвятленнем імі пандэміі каронавіруса. Акрамя гэтага, ведамства асуджае «рашэнні расейскіх федэральных уладаў цэнзураваць артыкулы, якія неспрыяльна асвятляюць меры ў адказ урада на пандэмію».

rbc.ru