Хто стане прэзідэнтам Украіны? (абноўлена)



Ва Украіне выбарчая цішыня. Нельга праводзіць мітынгі і іншую агітацыю за кандыдатаў. Але кандыдаты піярацца паводле іх прафесіі. Нават вулічныя музыкі ўскосна агітуюць.

[Not a valid template]

Украінскія грамадзяне перад прэзідэнцкімі выбарамі праяўляюць як цягу да мінулага – савецкага часу, так і чакаюць пераменаў на шляху незалежнага жыцця. Іх чаканні выліваюцца ў эмоцыі на вуліцах Кіева. На месцы знаходзяцца нашыя карэспандэнты:

– Украінцы і старэйшага, і маладзейшага пакалення ў сваёй большасці хочуць жыць і працаваць у сваёй незалежнай дзяржаве. Ва ўсіх акцыях і мітынгах, якія мы назіралі ў Кіеве, палітыкі часта выкарыстоўваюць нацыянальны гімн. Выкарыстоўваюць для гэтага дзяцей, бо гэта больш прамаўляе да выбаршчыкаў.

Мы трапілі на адзін з мітынгаў кандыдата Юліі Цімашэнкі на Міхайлаўскай плошчы, якая змясціла б 50 тысяч чалавек. Але там было толькі некалькі тысяч. Юля таксама пра патрыятызм гаварыла.

Паказальна, што ва Украіне на мітынг падтрымкі нейкага кандыдата заўсёды прыходзяць яго супраціўнікі. Палітыкі і іх каманды часта ў выбарчых кампаніях выкарыстоўваюць разнастайныя ўлоўкі. А калі нешта не атрымаецца ў гэтых кандыдатаў-палітыкаў, то яны ўжо маюць абраны шлях, што рабіць далей са сваім жыццём.

У прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ва Украіне адным з галоўных пытанняў застаецца замежная палітыка. Апрача выразна прарасейскага Юрыя Бойкі, большасць кандыдатаў вызначаюць празаходні вектар. Апытаныя на вуліцах Кіева ўкраінцы таксама прызнаюць важнасць вонкавай палітыкі сваёй краіны пры выбары кандыдата.

Акрамя Расеі, канешне. Расея – вораг народа. Яны ж вайну першымі аб’явілі. Беларусы – гэта нашы браты. Палякі таксама. Я за Кашулінскага, толькі за яго.

Украінскія палітыкі перасцерагаюць перад расейскімі ўплывамі і правакацыямі з боку Расейскай Федэрацыі. Яскравым прыкладам было здарэнне ў Луцку, прыпамінае Юры Міндзюк – прэзідэнт фонду падтрымкі дэмакратычных ініцыятываў.

– Ну тут можна прыгадаць абстрэл з гранатамёта польскага консульства ў Луцку. Гэта вельмі яскравы прыклад. У Польшчы ў тых, хто не зразумеў сітуацыі, стварыўся вобраз, што ва Украіне нейкія незразумелыя радыкалы, украінскія нацыяналісты хочуць нашкодзіць польскаму консульству. А насамрэч аказалася, калі злавілі тых людзей, што гэта расейская агентура.

З поўначы пятніцы 29 сакавіка ва Украіне выбарчая цішыня. Выбары прэзідэнта пройдуць у нядзелю 31 сакавіка. Калі не будзе абраны прэзідэнт краіны ў першым туры, то пройдзе другі тур з двума кандыдатамі, якія набралі найбольшую колькасць галасоў.

* * *

Ва Украіне перадвыбарчае змаганне ў поўным разгары. На акцыі і мітынгі кандыдатаў са сваімі прыхільнікамі прыходзяць і іх супраціўнікі. Некалькі тысяч жыхароў Кіева сабрала Юлія Цімашэнка – кандыдатка ў прэзідэнты на Міхайлаўскай плошчы ў цэнтры ўкраінскай сталіцы. Нешматлікая, але вельмі галосная група яе супраціўнікаў імкнулася сарваць мітынг.

Людзі, якім не падабаецца дзеючая ўлада і якія лічаць, што яны могуць спрычыніцца да прыходу ўлады ў іншым абліччы. Яны разумеюць, што за гэтым абліччам стаіць алігарх. Некаторыя галасуюць проста дзеля жарту, а калі выйдзе з гэтага бздура, то зедуць папросту ў Польшчу ці яшчэ кудысьці – дзякуй богу, у нас ёсць бязвіз.

– Парашэнку мы ўжо бачылі, нічога добрага няма. Абяцаў падвысіць пенсіі. У мяне вышэйшая тэхнічная адукацыя, мне дадалі да пенсіі 114 грыўняў і 45 капеек – маю пенсію 1700. Гэта азначае жыць па-новаму, жыць лепш?! У 42 гады я атрымала 2 групу інваліднасці, я і зараз працую на стаж, але на паўстаўкі. Маю траіх дзяцей, усе спецыялісты ў сферы ІТ, усе добра ўладкаваліся. Вось яны мяне і кормяць.

– Пажывём – пабачым. Я ж не ведаю, што Юля будзе рабіць, калі прыйдзе да ўлады. Адны абяцанкі зараз, другія – пасля. Калі пабачым, што яна пачне рабіць, тады і зможам казаць, так гэта ці не.

– З усёй гэтай асноўнай тройкі кандыдатаў яна – самая дастойная, калі браць дзеючага прэзідэнта і артыста. Магчыма, не адразу, але ў другі тур, я думаю, яна пройдзе. Набярэ свае галасы і пройдзе.

– Самае галоўнае, каб у нас скончылася вайна і мы мелі добрага прэзідэнта і іншых людзей, што каля яго. Тады мы ўстанем з кален і выйдзе адсюль.

– У нас багата людзей, якія яшчэ з савецкіх часоў, і яны лічаць, што гэта стабільнасць, што ўсё нармальна, што ёсць упэўненасць у заўтрашнім дні, ёсць бясплатнае навучанне і медыцына, а таксама добрыя, як у Беларусі, дарогі.

– Я лічу, што Украіна павінна сама зрабіць Еўропу ў сваёй краіне, а пасля ўжо кудысьці імкнуцца. Бедната нідзе і нікому не патрэбна. Спачатку трэба падняцца, а пасля кудысьці рухацца ў правільным кірунку.

Такія мітынгі, нягледзячы на вялікія цяжкасці ў эканоміцы і сацыяльным жыцці, з’яўляецца усё ж такі дэмакратычнай краінай. Першы тур выбараў пройдзе 31 сакавіка. У ім балатуецца 39 кандыдатаў. За ходам выбараў ва Украіне сочаць нашы карэспандэнты.

29 сакавіка ў Кіеве прайшоў адзін з мітынгаў напярэдадні выбараў. У найбліжэйшую нядзелю ўкраінцы будуць выбіраць прэзідэнта сваёй краіны. Але галоўныя жыццёвыя праблемы для выбарцаў: спыненне вайны на ўсходзе дзяржавы, барацьба з карупцыяй і сацыяльная сфера. І ўсе кандыдаты гэтыя тэмы падымаюць у сваіх выбарчых праграмах. За два дні перад выбарамі ў лідарах, сярод выбарцаў, застаецца актор Уладзімір Зяленскі.

Кажа Юры Міндзюк, прэзідэнт фонду падтрымкі дэмакратычных ініцыятываў:

– Цяпер цяжка адназначна сказаць, што тры кандыдаты з’яўляюцца закардоннымі агентамі, як часта любяць гаварыць. У нас, зразумела, ёсць людзі, як, напрыклад, Юрый Бойка, які тыдзень таму ездзіў у Маскву на паклон да Дзмітрыя Мядзведзева. Такім чынам ён хацеў засведчыць, што ён адзіны прарасейскі кандыдат, і каб сабраць вакол сябе прарасейкі электарат. Іншыя лідары – Парашэнка, Зяленскі, Цімашэнка – з’яўляюцца афіцыйна праеўрапейскімі кандыдатамі, дэкларуюць супрацу і інтэграцыю з НАТА. Адзіная праблема, што канфлікты, якія выбудоўваюцца ў межах іх кампаній, з’яўляюцца пагрозай унутранай бяспекі Украіны. Цімашэнка заклікае выходзіць на акцыі пратэсту, калі раптам прайграе, такая логіка, што калі яна прайграе, то нібыта адбудзецца майдан. Другі момант, феномен кандыдата-коміка Уладзіміра Зяленскага, які нічога не гаворыць, не сустракаецца з журналістамі, не дыскутуе з іншымі кандыдатамі на дэбатах. Ніхто дакладна не разумее, за што ён выступае. Ніхто дакладна не разумее, што ён прапануе. Нейкія невядомыя людзі спрабуюць ад яго імя штосьці тлумачыць. Адсюль узнікае небяспека. Адкуль такі феномен? Значная частка людзей, якія не вельмі разбіраюцца ў палітыцы, ім надакучылі такія палітыкі як Парашэнка, Цімашэнка, лічаць іх карумпаванымі, людзьмі старой закалкі, мінулай эпохі, яны хочуць альтэрнатыўнага кандыдата.

Цалкам размова:

[Not a valid template]

***

Украіна рыхтуецца да выбараў прэзідэнта. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуе 39 кандыдатаў! Актыўныя ў агітацыі толькі адзінкі. Найбольш у сталіцы Украіны бачныя намёты з агітатарамі Юліі Цімашэнкі, хаця сустракаюцца таксама іншыя. Ужо 29-га сакавіка кандыдатка ў прэзідэнты сустрэнецца са сваімі прыхільнікамі ў цэнтры Кіева ў Міхайлаўскім скверы.

Кажа валанцёрка з групы падтрымкі Юліі Цімашэнкі Алена:

– Яна хоча поўнасцю памяняць Канстытуцыю і правесці рэферэндум, каб вярнуць Канстытуцыю, якая была раней. Яе мянялі ўсе, практычна ўсе прэзідэнты пад сябе мянялі і людзей ніхто не пытаў, хочам мы гэтага ці не хочам. Алігарха прыбраць вельмі цяжка, бо ў іх вельмі шмат сувязяў, вельмі шмат грошай. Паламаць гэту карупцыю, калі шчыра, я не ведаю як можна. Калі толькі саджаць, але ў іх імунітэт, бо яны Народныя дэпутаты. Мы нават не можам пасадзіць іх у турму.

Жаданне мець сацыяльную і праўную роўнасць найбольш матывуе жыхароў Украіны ўдзельнічаць у выбарах. Праблема спынення агрэсіі Расейскай Федэрацыі на Украіну – таксама важная, але ніхто з апытаных на адказаў, як гэта можна было б зрабіць на практыцы.

[Not a valid template]

* * *

Прэзідэнцкая кампанія на піку зацікаўленасцяў украінцаў. Хаця жыхары Кіева далёка не ўсе гатовы прыйсці на выбарчыя ўчасткі 31-га сакавіка. Аднак з ахвотай выказваюць уласныя думкі наконт кандыдатаў у прэзідэнты і іх сувязь з уласным лёсам.

– Бессэнсоўная згуба часу, проста лічу, што не мае сэнсу хадзіць на выбары. Выйграе той, хто больш заплаціць.

РР: Парашэнка ўсё ж такі не спраўдзіўся?

– Я не галасаваў за яго, таму мне без розніцы – спраўдзіўся ён, ці не.

– За Кашалінскага, толькі за яго. Таму што Юля ўжо прадалася Расеі, Парашэнка таксама… калі ішоў у прэзідэнты, то казаў, што пазбавіцца ад сваіх крамаў, але нават і ў Расеі ёсць. Ён, відаць, неяк звязаны з прэзідэнтам Расеі, бо ў яго ў Расеі бізнэс ёсць.

– Тут будзе сустрэча з Юліяй Цімашэнкай. Яна будзе выступаць і можна будзе задаваць пытанні. Раздаем газеты з праграмай.

РР: І людзі падыходзяць і бяруць гэтыя матэрыялы?

– Канешне.

РР: А як думаеце, хто пераможа ў выбарах?

– Я не ведаю. Каго народ Украіны абярэ, той і пераможа.

– Думаю, што буду галасаваць, як усе. У кожнага свае перакананні. У кожнага сваё жаданне ў гэтым жыцці.

РР: А на вашу думку, чаго патрабуе Украіна ў бліжэйшы час?

Міру, перадусім міру. Ну і дабрабыт для простых людзей. Таму што людзям няпроста, асабліва пенсіянерам. Самі ведаеце, як у нас жывецца сёння. Вось бачыце, прывезла бульбачкі, можа якую капейку зараблю. Кожны выжывае, як можа. Хтосьці працуе, але працу знайсці цяжка. Жыццё сёння няпростае. А ў Беларусі малайцы. Адзін прэзідэнт увесь час. І ўсё нармальна там. А ў нас толькі адны выбары бясконца. Але нічога. Нешта будзе.

– Зброю прадаюць. Танкі. Усё прадаюць. Робяць па адным кошце, закупляюць па другім, а прадаюць па трэцім. Паміж гэтым ёсць карупцыя. Зрабілі за 5 капеек, прадалі за 50 капеек. Яны гэтую зброю прадаюць і ў іншыя краіны. І зарабляюць на гэтым. І гінуць нашыя мужчыны.

– Прэзідэнт моцна залежыць ад парламента. Калі прыйдзе Зяленскі, які не мае сваёй партыі. Што атрымаецца? Да яго ідуць хто заўгодна. Таму гэта будзе абсалютна „левая” партыя. Ну і ўявіце, што прыходзіць Зяленскі да ўлады. Ён заходзіць у парламент, а там няма ніводнага прадстаўніка яго партыі. Яны не будуць яго падтрымліваць. Ён не зможа правесці ніводнага свайго рашэння. Там будуць тыя дэпутаты, супраць лідараў якіх ён выступаў. І што ён зможа зрабіць?

У прэзідэнцкіх выбарах балатуецца 39 кандыдатаў. Большасьць з іх – гэта малавядомыя, так званыя «тэхнічныя» кандыдаты. Паводле рэйтынгаў, змаганне пройдзе паміж Уладзімерам Зяленскім, Юліяй Цімашэнкай і Пятром Парашэнкам. 

Цалкам матэрыял:

***

Да выбараў прэзідэнта Украіны засталося 4 дні. 

Рэкордная колькасць кандыдатаў, іх 39, стварае цяжкасці для выбаршчыкаў. Паводле рэйтынгаў у прэзідэнцкай гонцы лідзіруюць актор Уладзімір Зяленскі, былая прэм’ер міністр Юлія Цімашэнка і дзеючы прэзідэнт Пятро Парашэнка:

– Пяць гадоў акрамя вайны і жабрацтва нічога не бачылі. Я толькі за Цімашэнку буду. Я лічу, што жанчына парадак навядзе ў краіне. Што Парашэнка зрабіў для народа скажыце? Я супраць яго. Як ён можа быць прэзідэнтам і мець бізнес, калі людзі ваююць?

– Можа ён лепш зробіць. Мы ўсе галасуем за Зяленскага.

Рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

За трыма лідарамі ідуць: Анатоль Грыцэнка, Юры Бойка, Алег Ляшко, Аляксандр Вілкул. Іншыя на мяжы статыстычнай памылкі. Калі ніхто не набярэ ў дзень выбараў больш 50% галасоў, то пройдзе другі тур галасавання.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя