Каля амбасады Польшчы ў Кіеве невядомыя спалілі польскі сцяг
Невядомыя спалілі сцяг Польшчы каля будынка пасольства гэтай краіны ў Кіеве. Інцыдэнт адбыўся 2 красавіка, паведамляе прэс-служба міністэрства замежных спраў Польшчы.
„У міністэрства замежных спраў Польшчы быў выкліканы намеснік пасла Украіны, якому ўручылі ноту пратэсту”, – гаворыцца ў заяве МЗС.
Польскае знешнепалітычнае ведамства выказала абурэнне ў сувязі з паводзінамі дэманстрантаў і адсутнасцю „належнага адказу” з боку ўкраінскіх праваахоўнікаў.
„Міністэрства асабліва занепакоена тым, што гэта чарговы інцыдэнт з антыпольскім падтэкстам на тэрыторыі Украіны за апошнія тыдні”, – адзначылі ў прэс-службе.
У ноч на 1 красавіка ў Львоўскай вобласці быў падпалены польскі турыстычны аўтобус. Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак паведаміў 3 красавіка, што падазраваныя ў гэтым правапарушэнні затрыманыя. Таксама сілавікі затрымалі двух выканаўцаў падрыву польскага Мемарыяла арлянят на Лычакоўскіх могілках у Львове, які адбыўся 14 сакавіка, дадаў Грыцак.
Фота: msz.gov.pl
[manual_related_posts]