Каманда Віктара Бабарыкі назвала канстытуцыйны рэферэндум непажаданым



Штаб і каманда Віктара Бабарыка сцвярджаюць, што канстытуцыйныя змены, якія выносяцца на рэферэндум, не спрыяюць развіццю і дэмакратызацыі палітычнай сістэмы і не адпавядаюць грамадскаму запыту.

Меркаванне каманды экс-кіраўніка Белгазпрамбанка пра мэтазгоднасць канстытуцыйнай рэформы і магчымага рэферэндуму па папраўках у Канстытуцыю распаўсюдзіла прэс-служба штаба, піша АФН.

„Змены (у Канстытуцыю – рэд.) носяць ідэалагічны і фармальны характар, не ўлічваюць думкі значнай колькасці беларусаў і, як вынік, не спрыяюць вырашэнню бягучага ўнутранага палітычнага крызісу, — таксама сказана ў паведамленні. — У кароткатэрміновай перспектыве прыняцце прапанаваных змяненняў фактычна замарожвае сітуацыю ў Беларусі, а ў сярэднетэрміновай — стварае небяспечныя перадумовы для ўзнікнення двоеўладдзя”.

„Такім чынам, правядзенне прапанаванай канстытуцыйнай рэформы з’яўляецца непажаданым”, — рэзюмуе штаб Бабарыка.

У штабе таксама мяркуюць, што на галасаванне варта вынесці альтэрнатыўныя праекты паправак у Канстытуцыю, якія прапануюць розныя палітычныя сілы.