#Kamanda28 зноўку на вуліцах Гародні



Прадстаўнікі каманды намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова распачалі агітацыйную кампанію ў цэнтры Гародні.

Акцыя вылучаецца нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі. Распавядае Вадзім Саранчукоў:

– Пачаўся чарговы этап кампаніі. Мы атрымалі друкаваныя матэрыялы. У бліжэйшыя тры тыдні мы будзем займацца тым, што будзем распаўсюджваць гэтыя друкаваныя матэрыялы магчымым спосабам. Выкарыстоўваем кампанію для максімальнай камунікацыі з людзьмі, з выбарцамі.

РР: Як людзі ўспрымаюць раздачу гэтай друкаванай прадукцыі?

– Вельмі станоўча на самой справе. Ёсць тыя, якія адмаўляюцца, безумоўна, і гэта абсалютна нармальна. Ёсць тыя, якія баяцца нейкую новую інфармацыю браць, але звычайна, калі падыходзіш да чалавека, усміхаешся, вельмі прыязна ставяцца.

У межах першага дня агітацыйнай акцыі прадстаўнікі каманды раздалі гарадзенцам некалькі соцень улётак з «Азбукай гарадзенца».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча