Камандаванне палку „Азоў” не здаецца



На тэрыторыі заводу застаецца камандаване палку «Азоў», якое разам з іншымі часткамі ўтрымлівае завод «Азоўсталь» у Марыупалі. Пра гэта заявіў намеснік камандзіра палка Святаслаў «Каліна» Паламар у відэазвароце. Ён сказаў, што запісваў зварот на 85-ы дзень вайны, 19 траўня.

«Мы з камандаваннем знаходзімся на тэрыторыі заводу „Азоўсталь“. Праводзіцца аперацыя, падрабязнасці якой раскрываць ня буду. Дзякуй усяму свету і дзякуй Украіне за падтрымку. Да сустрэчы», — сказаў Паламар.

18 траўня прэзідэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падкрэсліў, што ў Марыюпалі працягваецца аперацыя па эвакуацыі з заводу «Азоўсталь». У ноч на 17 мая намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр пацвердзіла пачатак аперацыі па эвакуацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія апынуліся ў пастцы на тэрыторыі «Азоўсталі».

Беларускае Радыё Рацыя