Кангрэс ЗША адмовіў у акрэдытацыі агенцтву Sputnik



Прэс-галерэя Кангрэса ЗША, якая займаецца акрэдытацыяй СМІ, адмовілася прадаставіць расейскаму інфармацыйнаму агенцтву Sputnik пропуск для прэсы.

Кіраўнік прэс-галерэі Джасцін Уілсан падкрэсліў, што акрэдытацыя не даецца СМІ, які падтрымліваецца якой-небудзь дзяржавай. Ён адзначыў, што агенцтва Sputnik можа абскардзіць рашэнне. Карэспандэнт агенцтва Sputnik Эндру Файнбэрг назваў сітуацыю «абсурднай» і паведаміў, што плануе аспрэчыць пазіцыю прэс-галерэі Кангрэса.

Sputnik з’яўляецца часткай расейскай дзяржаўнай мэдыягрупы «Расея сёння». Яна займаецца асьвятленнем падзей за мяжой. Службовыя асобы ў ЗША неаднаразова абвінавачвалі Sputnik у распаўсюдзе расейскай прапаганды і спробах умяшацца ў палітычны працэс у іншых краінах. У лютым з такімі абвінавачваннямі выступіў прадстаўнік перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Францыі Эмануэля Макрона.

Радыё Свабода