Кансерватары пераканаўча перамаглі на выбарах у Вялікабрытаніі



Паводле апошніх падлікаў кансерватары атрымліваюць 364 месцы ў парламенце, 203 будуць мець лейбарысты. Ліберальная партыя атрымае толькі 11 месцаў, а партыя шатляндскіх нацыяналістаў – 48. 23 месцы атрымаюць іншыя прадстаўнікі.

***

У Вялікабрытаніі Кансерватыўная партыя на чале з прэм’ер-міністрам Борысам Джонсанам здабыла пераканаўчую перамогу ў выніку пазачарговых парламенцкіх выбараў і цяпер можа выканаць абяцанне пра вывад краіны са складу Еўразвязу. Па выніках афіцыйнага падліку галасавання ў 605 з 650 акругаў торы артымаюць больш 330 з 650 месцаў у Палаце грамад, гэта значыць абсалютную бальшыню. Такія звесткі вядомыя на раніцу пятніцы.

Цяпер кансерватары могуць кіраваць дзяржавай самастойна, без усялякіх кааліцый. Такой колькасці парламенцкіх месцаў торы не мелі з 1980-ых гадоў, з часу Маргарэт Тэтчар.

Паводле падлікаў брытанскай медыякампаніі ВВС, партыя Джонсана можа разлічваць як мінімум на 362 мандаты. Лейбарысты, якія знаходзяцца ў апазіцыі атрымалі толькі 199 месцаў. Гэта найгоршы вынік Лейбарысцкай партыі за ўсю гісторыю. Лідар лейбарыстаў Джэрэмі Корбін прызнаў паразу і абяцаў пакінуць пост кіраўніка партыі пасля пераходнай фазы.

Борыс Джонсан заявіў, што яго ўрад атрымаў „магутны мандат на рэалізацыю „Брэкзіта”. Ён абяцаў аб’яднаць краіну і сканцэнтраваць увагу на прыярытэтах брытанскага народу. Дзякуючы абсалютнай бальшыні, Джонсан цяпер можа правесці праз парламент узгодненую з Бруселем дамову пра ўмовы і парадак выхаду Вялікабрытаніі са складу Еўразвязу.

Вялікабрытанія мяркуе ажыццявіць „Брэкзіт” 31 студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя