Кансерватары ў Вялікабрытаніі страцілі абсалютную большасць у парламенце



У выніку пазачарговых парламенцкіх выбараў у Вялікабрытаніі ніводная партыя не атрымлівае парламенцкай большасці.

Кансерватары страчваюць, паводле папярэдніх вынікаў і прагнозаў, 12-13 месцаў і будуць мець менш за палову ў парламенце. Лейбарысты маюць 30, калі не болей, новых месцаў. Хто з іх сфарміруе ўрад — невядома.

Новы парламент упершыню збярэцца 13 чэрвеня, каралева звернецца да яго 19 чэрвеня.

Нават без большасці кансерватараў Тэрэза Мэй зможа застацца прэм’ер-міністрам, калі ўдасца сфармаваць да 13 чэрвеня кааліцыйны ўрад. У адваротным выпадку кабінет міністраў будзе рэкамендаваць ёй пайсці ў адстаўку.