Канстытуцыйны суд ухваліў скасаванне мясцовых выбараў у 2022 годзе
Канстытуцыйны суд ухваліў скасаванне мясцовых выбараў у 2022 годзе. Пра гэта гаворыцца ў рашэнні, афіцыйна апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
На думку Канстытуцыйнага суда, гэта мэтазгодна, бо спрыяе скарачэнню арганізацыйных і фінансавых выдаткаў на правядзенне выбараў, стварэнню дадатковых выгод для выбарнікаў і ўмоваў для больш якаснай працы выбарчых камісій усіх узроўняў.
Акрамя таго, змяняецца тэрмін паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Канстытуцыя дапаўняецца арт. 147, паводле якога яны ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы да пачатку паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў, абраных у адзіны дзень галасавання.
Як адзначае Канстытуцыйны суд, змена тэрміну ўяўляе сабой часовую меру, разлічаную толькі на пераходны перыяд.
Беларускае Радыё Рацыя
