Кантактная група па Украіне рыхтуе пытанне аб абсалютным перамір’і



Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны рыхтуе пытанне аб абсалютным перамір’і. Аб гэтым 28 лютага, адказваючы на пытанні журналістаў, паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ ў ТКГ Марцін Сайдзік.

„Рыхтуем гэта пытанне. Але такое рашэнне яшчэ не прынята”, – сказаў Марцін Сайдзік.

Пры пошуку мірных рашэнняў канфлікту на ўсходзе Украіны адной з галоўных задач ТКГ застаецца забеспячэнне бяспекі і неабходных жыццёвых умоў для грамадзянскага насельніцтва.

Дыпламат таксама звярнуў увагу на нядаўняе паведамленне аб абстрэлах аўтамабіля медыцынскай дапамогі. Ён заклікаў бакі строга захоўваць міжнародныя прынцыпы недатыкальнасці медперсаналу.

belta.by