Канцлер Аўстрыі анансаваў правядзенне ў Вене міжнароднай канферэнцыі па «беларускім пытанні»
Канцлер Аўстрыі анансаваў правядзенне 22 лістапада ў Вене міжнароднай канферэнцыі па «беларускім пытанні».

«Арганізуем міжнародную канферэнцыю ў Вене, разам з грамадзянскай супольнасцю. Нам усім павінна быць зразумела: гэта еўрапейская тэма і ўнутры Еўропы мы не павінны размаўляць толькі на мове санкцый», – заявіў Аляксандр Шаленберг.
Вядома, што Аўстрыя вядзе шырокі бізнес у Беларусі:
▫️Аператар А1 – належыць A1 Telekom Austria Group;
▫️Прыёрбанк уваходзіць у групу Raiffeisen.
▫️Kronospan – займаецца дрэваапрацоўкай у Беларусі;
▫️BellToll – сістэма электроннага збору платы за праезд.
У Свіслацкім раёне аўстрыйская кампанія «HS Timber Group» мае буйны інвестыцыйны праект па будоўлі дрэваапрацоўчага завода.
А ў 2019 годзе Лукашэнка наведваў Аўстрыю. Гэта быў першы яго візіт у краіну Еўразвязу за 23 гады.
Беларускае Радыё Рацыя
