Канцлер Германіі і прэм’ер Польшчы абмеркавалі новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі



Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і канцлер Германіі Олаф Штольц абмеркавалі патэнцыйныя новыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта польскі прэм’ер расказаў на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з нямецкім канцлерам у Варшаве. На сустрэчы ў тым ліку абмяркоўвалася сітуацыя на беларуска-польскай граніцы ў сувязі з міграцыйным крызісам.

Паводле польскага прэм’ера, ён расказаў Олафу Шольцу пра бягучую сітуацыю на мяжы і падкрэсліў, што мяжа „павінна быць шчыльна закрытай, каб Еўразвяз змог абараняць сябе і самастойна вызначаць свой далейшы лёс”.

Мы абмеркавалі магчымыя сцэнарыі будучыні, пытанні патэнцыйных санкцый, якія будуць абмяркоўвацца на бліжэйшым пасяджэнні Савета Еўропы. Рэальных эканамічных санкцый, каб рэжым Лукашэнкі і яго кіраўнікі ў Крамлі сапраўды зразумелі, што мы поўныя рашучасці абараняць усходнія межы Еўразвязу, – распавёў Маравецкі.