Каралеве Лізавеце II спаўняецца 90 гадоў
21 красавіка брытанская каралева адзначае сваё 90-годдзе.
Прынцэса Лізавета нарадзілася 21 красавіка 1926 г. у Лондане.
Лізавета Другая знаходзіцца на троне даўжэй за ўсіх брытанскіх манархаў.
На здымку: каралева разам з унукамі і праўнукамі.
Суайчыннікі кожны дзень звяртаюцца да яе, калі спяваюць знакамітыя радкі брытанскага гімна: «Божа, беражы каралеву!»
https://www.youtube.com/watch?v=nYlvlaom14M
Лізавета і Філіп, нягледзячы на свае тытулы, заўсёды шмат часу надавалі сям’і. У іх нарадзіліся чацвёра дзяцей, восем унукаў і пяць праўнукаў (пакуль!).
Фота з сайта bbc.com, twitter.com/BritishMonarchy
