Кіраўніцтва Грузіі занепакоенае вайной ва Украіне



Кіраўніцтва Грузіі прымае рэзкія заявы, звязаныя з вайной ва Украіне.

За сітуацыяй сочыць наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Грузінскае кіраўніцтва выказвае сваю занепакоенасць вайной, якая адбываецца зараз ва Украіне. У афіцыйным паведамленні прэм’ера Грузіі Іраклія Гарыбашвілі сказана: “Мы стаім побач з Украінай. Вялікая атака на суверэнную Украіну недапушчальная! Мы заклікаем міжнародную супольнасць прыняць усе магчымыя меры, каб спыніць грубыя парушэнні Расеяй міжнароднага права і пазбегнуць далейшай вайсковай эскалацыі”.

Па ўсёй Грузіі ўвечары прайшлі акцыі пратэсту супраць вайны ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ЕРА

[manual_related_posts]