Казахстан адмяніў візы для 37 развітых краін



З 1 студзеня 2017 года Казахстан увёў бязвізавы рэжым для грамадзян краін Арганізацыі эканамічнай супрацы і развіцця (АЭСР), а таксама ААЭ, Малайзіі, Манака і Сінгапура.

kazahbez

У траўні 2015 года прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ, які рэгламентуе пытанні стварэння міжнароднага фінансавага цэнтра «Астана», адным з пунктаў якога з’яўляецца ўвядзенне бязвізавага рэжыму тэрмінам да 30 дзён для грамадзян краін-сябраў АЭСР і шэрагу іншых развітых дзяржаў.

У сталіцы Казахстана на базе інфраструктуры Astana EXPO 2017 будзе створаны міжнародны фінансавы цэнтр «Астана» (AIFC), які плануецца зрабіць фінансавым хабам для краін СНД, а таксама ўсяго рэгіёна Заходняй і Цэнтральнай Азіі.

Цяпер у АЭСР уваходзяць Аўстралія, Аўстрыя, Бельгія, Вялікабрытанія, Канада, Чэхія, Данія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Ізраіль, Карэя, Люксембург, Мексіка, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Нарвегія, Польшча, Славакія, Славенія, Партугалія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Турцыя, ЗША, Чылі, Эстонія, Японія, паведамляе nn.by.

Фота mmp-project.net