Кім Чэн Ын сустрэўся з Сі Цзіньпінам у Пекіне



Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын 19 чэрвеня сустрэўся са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Пекіне.

Сустрэча пачалася праз 10 хвілін пасля прыбыцця паўночнакарэйскага лідара ў Дом народных сходаў. Інфармацыя аб дэталях сустрэчы пакуль не паступала.

Прэс-сакратар МЗС КНР Гэн Шуан заявіў, што візіт лідара КНДР прызначаны ўмацаваць „стратэгічныя сувязі” паміж краінамі.

Кім Чэн Ын ужо трэці раз наведаў КНР за апошнія тры месяцы. Гэта сустрэча адбылася праз тыдзень пасля гістарычнага саміту Кім Чэн Ына з Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Сінгапуры.

Візіт лідара КНДР у Кітай прадоўжыцца два дні.

belta.by