Кіраўнік чэшскага МЗС: Лукашэнка страціў кантакт з рэальнасцю



Кіраўнік чэшскага МЗС Томаш Петршычак заявіў, што цяперашняя сітуацыя ў Беларусі мае пераломны характар, паколькі яе грамадзяне абудзіліся ад палітычнай апатыі. На працягу пандэміі каронавіруса Лукашэнка паказаў, што «страціў кантакт з рэальнасцю» і «не разумее, што адбываецца ў яго краіне», падкрэсліў міністр.

Паводле Петршычака, неабходна падтрымліваць грамадзянскія ініцыятывы, а таксама царкву і незалежныя прафсаюзы ў Беларусі, каб рабіць ціск на Лукашэнку. Такім чынам, можна прымусіць яго да перамоваў з прадстаўнікамі апазіцыі і «прадухіліць парушэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці» гэтай краіны, лічыць кіраўнік чэшскага МЗС.

Беларускае Радыё Рацыя