Кіраўнік Еўрасавета Туск не выключыў адмену Brexit



Старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск дапускае магчымасць адмены рашэння аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ. Перамовы па Brexit могуць завяршыцца рашэннем адмовіцца ад Brexit, заявіў ён, выступаючы па выніках апошняга саміту Еўразвяза на пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу ў аўторак, 24 кастрычніка.

Такі варыянт з’яўляецца трэцім разам з заключэннем „добрай здзелкі” па выхадзе Вялікабрытаніі з Еўразвяза і нерэгулюемым выхадам гэтай краіны „без здзелкі”, указаў ён. Якім з трох варыянтаў завершацца перамовы, залежыць ад Лондана, дадаў Туск.

Адначасова кіраўнік Еўрасавета адзначыў, што астатнім 27 краінам ЕЗ да гэтага часу ўдавалася выступаць з адзінай пазіцыяй па Brexit. „Аднак самы цяжкі стрэс-тэст яшчэ наперадзе”, – дадаў ён і заклікаў еўрапейскія краіны да адзінства. Па словах Туска, кіраўнікі еўрапейскіх дзяржаў і ўрадаў на саміце 19-20 кастрычніка сышліся ў меркаваннях аб тым, што без адзінства немагчыма дасягнуць прагрэсу ў ЕЗ у любой сферы.

У сваю чаргу старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер падкрэсліў гатоўнасць Бруселя да далейшых перамоваў з Лонданам. „Мы не настроены варожа, мы хочам дасягнуць згоды”, – падкрэсліў ён.

dw.com