Кіраўнік Мінабароны Літвы лічыць гісторыю з памерлым мігрантам правакацыяй
Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас назваў інцыдэнт з загінулым паблізу ад беларуска-літоўскай мяжы іракца «правакацыяй».
Кіраўнік абароннага ведамства пракаментаваў сітуацыю на сваёй старонцы ў сацсетках. Ён паведаміў, што беларускія ўлады бяздоказна „тыражуюць інфармацыю аб гібелі ў Беларусі іракца, „калі ён вяртаўся з Літвы””.
– Падобна на тое, што сітуацыя была змадэляваныя загадзя, і такіх паведамленняў будзе больш, паколькі афіцыйныя асобы Беларусі апынуліся ў пастцы незаконнай міграцыі, – паведаміў Арвідас Анушаўскас, дадаўшы, што «Літва не несла і не будзе несці адказнасці за правакацыі беларускага рэжыму».
У гутарцы з інфармацыйным агенцтвам ELTA ён падкрэсліў, што абароннае ведамства «чакала правакацый» з беларускага боку.
