Кіраўнік МЗС Беларусі наведае з рабочым візітам Расею



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 21—22 лютага ажыццявіць рабочую паездку ў Расею, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

«Асноўнай тэмай паездкі з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці ўдзелу Беларусі ў інтэграцыйных структурах, штаб-кватэры якіх размешчаны ў Маскве», — гаворыцца ў паведамленні.

У Маскве адбудзецца рабочая сустрэча Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Расейскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым. Міністры абмяркуюць „актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, узаемадзеянне на міжнароднай арэне і ў міжнародных арганізацыях, а таксама падрыхтоўку да святкавання 25-гадовага юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй”, паведамляе прэс-служба МЗС.

БелаПАН