Кіраўнік МЗС Германіі: Лукашэнка робіць стаўку на гвалт



Аляксандр Лукашэнка працягвае рабіць стаўку на гвалт, ЕЗ павінен даць адказ на гэта, заявіў у аўторак кіраўнік МЗС ФРГ Хайка Маас на агульнапалітычных дэбатах Генеральнай Асамблеі ААН.

„Мы неаднаразова заклікалі Лукашэнку падтрымаць нацыянальны дыялог пры пасярэдніцтве АБСЕ. Аднак ён адхіліў усе прапановы і працягвае ісці па шляху гвалту і падаўлення [пратэстаў]. Гэта таксама павінна мець наступствы, калі мы сур’ёзна ставімся да нашых каштоўнасцяў і міжнародных пагадненняў. Мы абмяркоўваем гэта ў Еўрапейскім Звязе”, — сказаў Маас на агульнапалітычных дэбатах, якія праходзяць з 22 па 29 верасня ў фармаце загадзя запісаных відэавыступленняў.

Паводле tass.ru