Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў наведае Менск
18 гадоў таму
Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў наведае Менск з афіцыйным візітам 14 кастрычніка, – паведаміла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава.
У сталіцы Беларусі Лаўроў возьме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД. Ідэя правесці ў Менску ў вочным фармаце пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, а таксама Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД – належыць кіраўніцтву Беларусі, і выканкам Садружнасці яе падтрымаў.
У бягучым годзе ў СНД старшынюе Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: championat.com
