Кіраўнік нямецкага МЗС даслаў ліст Ціханоўскай з нагоды Дня Перамогі
“Нямеччына з Вамі і з грамадзянамі Беларусі, якія патрабуюць спынення гвалту і рэпрэсій”, – ліст з такімі словамі на імя Святланы Ціханоўскай даслаў міністр замежных справаў Нямеччыны Хайка Маас.
Тэкст размешчаны ў тэлеграм-канале Ціханоўскай. «У Нямеччыне і Беларусі 8 траўня – гэта дзень, калі мы згадваем пра завяршэнне развязанай Нямеччынай Другой Сусветнай вайны… Той факт, што людзі ў Беларусі і ў іншых краінах, якім рэжым нацыянал-сацыялістаў прынёс жорсткія пакуты, пасля вайны працягнулі нам, немцам, руку ў знак прымірэння, дагэтуль напаўняе нас глыбокай удзячнасцю… Гісторыя вучыць нас, наколькі важнай ёсць абарона дэмакратыі і правоў чалавека для захавання міру й свабоды ў Еўропе».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: t.me/tsikhanouskaya
