Кіраўнік польскай дыпламатыі з візітам ва Украіне



Развіццё падзеяў ва Украіне, бяспека межаў і далейшае супрацоўніцтва Украіны з Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе – гэта тэмы візіту кіраўніка польскай дыпламатыі Збігнева Рау ва Украіну. На працягу двух дзён міністр сустрэнецца з прадстаўнікамі вышэйшай улады Украіны, а таксама з сябрамі няўрадавых і гуманітарных арганізацый. Ён таксама наведае ўкраінска-расейскую мяжу.

Падчас візітe міністр Збігнеў Рау выкажа польскую падтрымку для суверэнітэту Украіны, паведаміў прэс-сакратар польскага МЗС Лукаш Ясіна (Łukasz Jasina). Падчас першага дня візіту міністр сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны, членамі ўкраінскага ўрада, а таксама прадстаўнікамі «Чырвонага крыжа». Увечары польскага дэлегацыя разам з кіраўніком украінскай дыпламатыі накіруецца на ўсход Украіны ў Харкаў.

Збігнеў Раў пабывае ва Украіне ў якасці прадстаўніка краіны, якая цяпер узначальвае АБСЕ.

polskieradio.pl

Фота: PAP/EPA/VALENTYN OGIRENKO

[manual_related_posts]