Кіраўнік самаабвешчанай Паўднёвай Асеціі прызначыў рэферэндум аб уваходжанні ў склад РФ



Прэзідэнт Паўднёвай Асеціі Анатоль Бібілаў падпісаў указ аб правядзенні рэферэндуму аб уваходжанні непрызнанай рэспублікі ў склад Расеі, паведамляе reform.by. Рэферэндум мусіць адбыцца 17 ліпеня 2022 года.

У канцы сакавіка Анатоль Бібілаў заяўляў аб тым, што Паўднёвая Асеція ўвойдзе ў склад Расеі „неўзабаве”. Ён назваў уваходжанне ў склад Расеі „стратэгічнай мэтай, шляхам і спадзяваннем народа”.

Незалежнасць Паўднёвай Асеціі прызнаюць толькі Расея, Венесуэла, Науру, Нікарагуа і Сірыя. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам Грузіі, тэрыторыя, на якой размешчана рэспубліка, адносіцца да часткі тэрыторый краёў Грузіі Шыда-Картлі, Мцхета-Мтыянэці, Імэрэці і Рача-Лечхумі і Ніжняя Сванэція.

Фота: скрыншот відэазвароту