Кіраўнік урада Сербіі Вучыч плануе наведаць Беларусь



Кіраўнік урада Сербіі Аляксандр Вучыч плануе наведаць Беларусь.

 Аляксандр Вучыч

Падрыхтоўка візіту абмяркоўвалася 1 красавіка на сустрэчы Вучыча з паслом Беларусі ў Сербіі Уладзімірам Чушавым, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Бакі таксама абмеркавалі стан двухбаковага супрацоўніцтва і перспектывы яго далейшага развіцця з акцэнтам на актуальных эканамічных праектах. Вучыч выказаў удзячнасць Беларусі за падтрымку па пытаннях тэрытарыяльнай цэласнасці Сербіі на міжнароднай арэне. Суразмоўцы таксама абмеркавалі вынікі праведзеных пасяджэнняў міжурадавых камісій па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, адзначае прэс-служба.

belapan.by