Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Швейцарыі наведае Беларусь 12—13 лютага



Кіраўнік Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Іньяцыа Касіс 12—13 лютага наведае Беларусь.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, гэта першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт у Беларусь афіцыйнага прадстаўніка Швейцарыі такога ўзроўню.

Запланаваны перамовы Касіса з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця пасольства Швейцарыі ў Беларусі.

Касіса будзе суправаджаць першы намеснік старшыні Нацыянальнага савета Федэральнага сходу Швейцарыі (ніжняя палата парламента) Андрэас Эбі, які з 2017 года з’яўляецца сустаршынёй парламенцкай групы дружбы „Швейцарыя — Беларусь”.

У склад дэлегацыі таксама ўключаны былыя парламентарыі і сустаршыні парламенцкай групы дружбы Маргрэт Кінер Нэлен і Філіпа Ламбардзі.

Плануецца сустрэча намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерыя Міцкевіча з парламенцкай часткай швейцарскай дэлегацыі.

belapan.by